У Магілёве стартаваў фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Ён праходзіць на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Фестываль працягнецца да лістапада 2023 года. За гэты час адбудуцца розныя творчыя прэзентацыі кожнага раёна вобласці. Адкрыў шэраг прэзентацый Бабруйскі раён.