З 17 па 22 лютага на тэрыторыі Слаўгарадскага раёна праходзіць спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару». Мэта гэтай акции — зніжэнне рызыкі ўзнікнення пажараў у жылым фондзе і захаванне жыццяў людзей, а таксама павышэнне ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці сярод насельніцтва.
У акции ўдзельнічаюць супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, сацыяльнай службы, дзяржаўнага энерганагляду і БДПТ. Асаблівая ўвага ў Слаўгарадскім раёне была нададзена Свенскаму сельскаму Савету, дзе знаходзяцца населеныя пункты Рагі, Рэкта, Вялікая Зімніца і Свенск.
Выратавальнікі наведалі дамы катэгарыраваных грамадзян, правялі з імі тлумачальную і прафілактычную работу. Асаблівая ўвага адзінокім пенсіянерам, грамадзянам, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, шматдзетным сем’ям і сем’ям, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.





















Не маглі выратавальнікі абыйсці ўвагай дом ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Фёдаравіча Берднікава, якому ў гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў.
За ім даглядае пенсіянерка Тамара Васільеўна. У іх кватэры ўсё ў парадку: чыстыя прыбраныя пакоі, у адным устаноўлены аўтаматычны пажарны апавяшчальнік.
Начальнік раённага аддзела па надзычайных сітуацыях Андрэй Бабічаў і супрацоўнік БДПТ усталявалі апавяшчальнік і ў другім пакоі. Ратавальнікі пажадалі ветэрану моцнага здароўя, нагадалі нумар службы выратавання і прапанавалі звяртацца па дапамогу па гаспадарцы.
У вёсцы Рагі выратавальнікі наведалі дом адзінокага пенсіянера, які схільны да злоўжывання спіртнымі напоямі.
Мужчына прызнаецца, што не паліць, але можа выпіць. Выратавальнікі нагадалі правілы бяспекі, работнік БДПТ — правілы топкі печы і ўборкі прыдамавой тэрыторыі. Печ пенсіянера нельга назваць бяспечнай: на хуткую руку замазаныя расколіны, побач складваюцца гаручыя матэрыялы.
Работнік дзяржэнерганагляду ўказаў на недахопы электраабсталявання (скруткі правадоў). У цэлым мужчына выказаў гатоўнасць выконваць правілы пажарнай бяспекі. У яго доме ўсталявалi аўтаматычны пажарны апавяшчальнік і нагадалі правілы бяспекі.
Пенсіянеры паабяцалі з зарплаты купіць і ўсталяваць апавяшчальнік. Работнікі МНС далі час на лiквiдацыю недахопаў і паабяцалі вярнуцца з праверкай.
У весцы Рэкта жыве шматдзетная сям’я Старасценка. Бацькі і чацвера непаўналетніх дзяцей. У цэлым у хаце усе ў парадку, есць адзін АПА.
Выратавальнікі і прадстаўнік БДПТ усталявалі ў пакоях яшчэ адзін пажарны апавяшчальнік.
Маці Вольга Радзівонаўна запэўніла, што дзеці не гуляюць з агнём, правілы бяспекі не парушаюць. Супрацоўнікі МНС нагадалі, што нельга пакідаць дзяцей без нагляду і пакідаць запалкі ў даступных для дзяцей месцах, уручылі наглядную прадукцыю з правіламі бяспекі, у тым ліку і для дзяцей.
Падчас мерапрыемства выратавальнікі наведалі больш за 100 дамоў і праінструктавалі аб мерах пажарнай бяспекі больш за 150 грамадзян.