Парадак у кожным рэгіёне
Мінпрыроды распрацавала план па добраўпарадкаванні зямлі на гэты год.
У рамках Года добраўпарадкавання ведамства працягне пасадку зялёных насаджэнняў, акультурванне населеных пунктаў, капітальны рамонт дарог. У прыватнасці, плануюць высадзіць больш за 400 тысяч дрэў, паўмільёна кустоў і 30 мільёнаў кветак. У спісе задач – вырашэнне праблемы па дэградацыі і зарастанні водных аб’ектаў. Аднаўленне гаспадарчых і прамысловых кар’ераў – у прыярытэце.
За мінулы год дасягнуты ўзровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў – больш за 40% ад аб’ёму іх утварэння. Таксама павялічыўся ўзровень азелянёнасці гарадоў па ўсёй краіне. Вялікая праца праводзіцца ў абласных гарадах. У мінулым годзе высадзілі больш за 20 мільёнаў кветак, большая частка – у сталіцы.