Дарагія чытачы, падпісчыкі, партнёры, калегі!
З шчырай радасцю віншую вас з надыходзячым Новым годам! Я вельмі ўдзячная вам за цікавасць да нашага выдання, за вашы падпіску і супрацоўніцтва. У наш час многія перайшлі ў лічбавы свет і чэрпаюць навіны з сацыяльных сетак, такіх як «Одноклассники», «ВКонтакте» і Tиk Tok, а таксама на сайце газеты або ў Тэлеграм-канале. Мы, як і вы, асвойваем новыя каналы сувязі і адаптуемся да сучасных рэалій.
Аднак друкаваныя СМІ па-ранейшаму не страчваюць сваёй актуальнасці. Газета — гэта не толькі ўсвядомленае і ўдумлівае чытанне, але і магчымасць патрымаць у руках свежы нумар выдання. Для нас, творчых работнікаў рэдакцыі, вельмі важна ваша стаўленне да раённай газеты. Менавіта таму я асабліва ўдзячная нашым дарагім падпісчыкам, якія захавалі вернасць «ПК» і ў 2025 годзе. Дзякуй вам за вашы шчырыя водгукі, актуальныя матэрыялы, пытанні і канструктыўныя прапановы, а таксама за ўдзел у конкурсах. Без вас праца нашай рэдакцыі была б бессэнсоўнай. Упэўнена, што ў новым годзе ў нас будзе яшчэ больш падстаў для супрацоўніцтва. Спадзяюся, што сувязь паміж газетай і чытачом застанецца надзейнай і трывалай. Менавіта для вас мы стараемся зрабіць «раёнку» цікавай, карыснай і змястоўнай. Мы расказваем пра значныя падзеі і цікавых людзей — нашых землякоў, з якімі разам жывем і працуем. Палітыка, эканоміка, добраўпарадкаванне, бяспека, сацыяльная сфера, культура і спорт, маладзёжная палітыка, турызм і краязнаўства — гэтыя і многія іншыя тэмы знойдуць сваё адлюстраванне на старонках нашай газеты і ў новым, 2025 годзе. Мы прыкладзем усе намаганні, каб вы былі пачутыя, а газета заўсёды заставалася цікавай і карыснай для вас. У новым годзе захаваюцца ранейшыя, любімыя вамі рубрыкі і з’явяцца новыя.
Дарагія чытачы! Ад імя калектыву рэдакцыі віншую вас З Новым годам! Няхай у надыходзячым Новым годзе ў вас будзе мноства абдымкаў, прызнанняў і падзякі, якія стануць сапраўдным натхненнем на шляху да вызначаных мэтаў і жаданняў. Няхай 2025 год апраўдае самыя смелыя вашы чаканні, увянчае поспехам усе добрыя пачынанні, прынясе стабільнасць і росквіт у кожны дом і кожную сям’ю нашага раёна, падорыць цеплыню чалавечых адносін, радасць сямейнай утульнасці і шчырасць пачуццяў. Да сустрэчы ў новым годзе!

З удзячнасцю і шчырай павагай, Вікторыя Гарадзецкая.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *