Аддаць голас за кандыдатаў датэрмінова можна з 12-ці да 19-ці гадзін да суботы ўключна

Беларусы робяць свой выбар і вызначаюць будучыню. Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў – ад мясцовых саветаў да Палаты Прадстаўнікоў. 

Адкрыты 5411 участкаў для галасавання. Яўка ў першы дзень – 5,94 працэнта. У асноўным ідуць тыя, у каго шчыльны навучальны і працоўны графік у асноўны дзень галасавання 25 лютага – ад студэнтаў да прадстаўнікоў урада. У Мінску і рэгіёнах колькасць бюлетэняў розная.

У Цэнтрвыбаркаме нагадваюць: калі пры запаўненні бюлетэня выбаршчык сапсаваў яго ці дапусціў памылку, можна звярнуцца да камісіі і атрымаць новы. Але такім правам можна скарыстацца толькі адзін раз. Фота- і відэаздымка запоўненага бюлетэня забаронена. Аддаць голас за кандыдатаў датэрмінова можна з 12-ці да 19-ці гадзін да суботы ўключна. 

За ходам галасавання сочаць не толькі на ўчастках, але і ў цэнтры грамадскага назірання, а таксама замежныя назіральнікі. Іх пакуль дзвесце сорак шэсць. Да канца тыдня будзе значна больш, акрэдытацыя працягваецца.

Поделиться

От ОНТ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *