Урачыста і святочна сустракалі Дзень ведаў выхаванцы Слаўгарадскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, іх педагогі, выхавацелі і бацькі.



Паважаныя госці таксама завіталі на мерапрыемства. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская, дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг № 723 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Слаўгарадзе Наталля Лукашова з калегамі, прадстаўнікі ЦБП № 611 Белаграпрамбанк у Слаўгарадзе, філіяла «Слаўгарадскі» ААТ «Бабуліна крынка» адрасавалі выхаванцам і педагогам словы віншаванняў і ўручылі падарункі.



Пад апладысменты і гукі сімвалічнага школьнага званка прымалі ў гэты дзень у сваю невялікую, але дружную і згуртаваную сям’ю першакласніка Мікіту Філіпава. Хлопчык атрымаў падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігу “Беларусь — наша Радзіма».



За школьнымі партамі для вучняў спецкласаў прайшоў першы ўрок пад назвай “Беларусь і Я — дыялог міру і стварэння”.