Лічаныя дні засталіся да Дня Перамогі, які ўвайшоў у нашы сэрцы як сімвал нязломнай мужнасці і стойкасці савецкага народа, які абараніў мір на зямлі. Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкай няволі атрымліваюць напярэдадні вялікага свята заслужаную ўвагу. Рыгора Берднікава сёння наведалі прадстаўнікі раённай улады.

Са словамі віншаванняў і пажаданняў моцнага здароўя, міру і дабрабыту старшыня райвыканкама Андрэй Кажамякін, начальнік адасобленай групы (Слаўгарадскага раёна) ваеннага камісарыята Чавускага і Слаўгарадскага раёнаў падпалкоўнік Аляксандр Чаркашын, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Дзенісенка наведалі на даму паважанага ветэрана, каб у чарговы раз выказаць сваю падзяку.

Заслужанаму чалавеку нашага краю ўручылі матэрыяльную дапамогу, паштоўкі, падарункі і кветкі з цёплымі словамі пажаданняў моцнага здароўя, аптымізму і дабра.

З імправізаваным канцэртам перад Рыгорам Фёдаравічам выступілі школьнікі Свенскай сярэдняй школы, артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, падараваўшы тым самым цудоўны настрой.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *