На другі дзень Вялікдня вёскі Лебядзёўка і Слаўня Свенскага сельсавету сталі месцамі святочных мерапрыемстваў. Удзельнікі інфармацыйна-сацыяльнага “цягніка” “Забота” наведалі жыхароў гэтых аддаленых маланаселеных пунктаў.

Супрацоўнік сацыяльнай службы Кацярына Шаўкунова праінфармавала вяскоўцаў пра паслугі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, медык Ніна Свірыдзенка забяспечыла неабходнымі лекамі, майстры Дома рамёстваў прэзентавалі свае шыкоўныя вырабы, расказаўшы, што ідэі знаходяць у творчых экспедыцыях па раёну. Міліцыянеры аховы тэрыторый радыеактыўнага забруджвання таксама прынялі удзел ў такой форме работы з насельніцтвам.

У пачатку сустрэчы загадчык сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Галіна Максімава павіншавала жыхароў з вялікім хрысціянскім святам і пажадала моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях і вясновага настрою.

Разам з артыстамі клубнай сістэмы раёна нагадала вяскоўцам беларускія звычаі і традыцыі. Падчас канцэртнай праграмы да ўвагі гледачоў былі і песні, і танцы, і гульні. Вяскоўцы шчырымі апладысментамі і усмешкамі дзякавалі артыстаў. Многія не маглі ўсядзець на месцы і танчылі пад любімыя матывы вядомых песень.

Напрыканцы свята ўсіх прысутных частавалі традыцыйнымі велікоднымі стравамі.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *