У ноч з 6 на 7 студзеня святкуюцца Калядкі. Пераапранутыя па народных традыцыях у Казу, Мядзведзя, Цыгана, Цыганку, Механошу з каляднай зоркай наведваюць калядоўшчыкі гаспадароў, ідучы ад адной хаты да другой.
Такі старажытны звычай захаваўся і ў нашай весцы Ржаўка. Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Наша спадчына” (арганізавана на базе Ржаўскай базавай школы) штогод у выглядзе калядоўшчыкаў наведваюць аднавяскоўцаў са шчодрымі зычаннямі здароўя, дабрабыту і дастатку, з каляднымі песнямі, гульнямі, карагодамі. Паводле старажытных вераванняў Каза прыносіць у сям’ю добры ўраджай і дастатак, а Мядзведзь – здароўе. Цыганка варожыць гаспадарам на добры ўраджай, моцнае здароўе і сямейны дабрабыт. А каму ж сення заважае здароўя, дастатку, увагі, асабліва людзям ва ўзросце. Вельмі прыемна, што гаспадары не адказваюць калядоўшчыкам, не зачыняюць перад імі дзверы, а вітаюць ад шчырага сэрца, адорваюць салодкімі прысмакамі.
Са словамі песні “Бывайце здаровы, жывіце багата” калядоўшчыкі пакідалі хаты. Развітанне было вяселым і ўзрушаным.