З кожным годам усё актуальней гучыць пытанне адраджэння беларускай культуры, традыцый, абрадаў і звычаяў. Я згодна са словамі Уладзіміра Дубоўкі, які яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму зазначыў: “Цудоўны скарб у творчасці народнай для нас сабраны мудрымі дзядамі”.
Толькі гэты скарб нельга хаваць, трэба выносіць на паверхню і далучаць да яго дзяцей – нашу будучыню.
У дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі “Слаўгарадскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці” на базе Ржаўскай базавай школы дзейнічае аб’яднанне па інтарэсах краязнаўчага профілю “Наша спадчына”, якое наведваюць вучні 5-6 класаў.
У духоўнай спадчыне беларусаў асобае месца займаюць народныя святы. Цікава прайшло народнае свята “Багач”. Нашы продкі яго яшчэ называлі Багатнікам або Багатухай. Гэта свята заканчэння ўборкі збожжа. Таму асноўным сімвалам з’яўляўся сноп, сявенька з жытам і свечкай.
Падчас пастаноўкі менавіта з гэтымі атрыбутамі ўдзельнікі свята абыходзілі двары і пакідалі іх у хаце самага руплівага і працавітага гаспадара.
Прысутныя мелі магчымасць быць не проста гледачамі, але і ўдзельнікамі свята, падчас якога былі наладжаны гульні, забаўкі, гучалі песні. Добрыя гаспадары нікога не абмінулі ўвагай, усіх частавалі салодкімі прысмакамі, галоўным з якіх быў яблычны пірог. Закончылася свята гучнымі зычаннямі руплівым гаспадарам:

Каб у вашай хаце
заўсёды свяціла сонца.
І радасці, і шчасця
заўсёды было бясконца.
Жадаем вам часцей усміхацца
І новага Багача зноў дачакацца.

Кацярына Бонкiна,
кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Наша спадчына”

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *