Праграма правядзення VII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” пройдзе 20 жніўня 2022 года у н.п.Ляскавічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць, Рэспубліка Беларусь.
Набярэжная ракі Прыпяць. Галоўная сцэна.
12.00 — 13.10 – Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю
13.10 — 13.20 — тэхнічны перапынак
13.20 – 13.50 – Канцэртная праграма заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнай групы «Купалінка» (г. Мінск)
13.50 — 15.40 — Канцэртная праграма аматарскіх калектываў раёнаў Прыпяцкага Палесся Гомельскай і Брэсцкай абласцей, калектываў-гасцей
15.40 — 16.00 — тэхнічны перапынак
16.00 – 16.30 — Канцэрт фальклорнага ансамбля славянскай песні «Збіцень» ДУ «Гомельская абласная філармонія»
16.30 – 17.00 – Канцэрт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» (г. Мінск)
17.00 – 18.00 – Канцэртная праграма ансамбля казацкай песні і танца «Маме нравится» (г. Мінск)
18.00 — 18.30 – Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў фестывалю
18.30 — 19.00 — тэхнічны перапынак
19.00 — 20.30 – V Міжрэгіянальны конкурс прыгажосці і грацыі «Палеская Прыгажуня»
20.30 — 20.40 — тэхнічны перапынак
Упершыню!
20.40 — 22.00 – Канцэрт фольк-гурта «Зазноба» (г. Пенза), гала-канцэрт пераможцаў першага адкрытага конкурсу «КаверХорШоу»
Упершыню!
22.00 – Воднае флайборд шоў
22.00 – Святочны феерверк
22.00 — 23.00 – Дыскатэка «Танцуй, Палессе!» з удзелам лепшых калектываў і выканаўцаў Гомельскай вобласці, прадзюсарскага цэнтру ДУ «Гомельская абласная філармонія», удзельнікаў і пераможцаў тэлевізійнага конкурсу «Х-Фактар Беларусь»
Галоўны ўваход на набярэжную ракі Прыпяць
11.00 — 20.00 – Канцэртна-гульнёвая праграма аўтэнтычных калектываў і культарганізатараў «ФолькФэст»
Набярэжная ракі Прыпяць
11.00 — 22.00 – Інтэрактыўныя пляцоўкі з правядзеннем майстар-класаў рамеснікаў і майстроў «Рамесная слабада»
11.00 — 22.00 – Прэзентацыя падворкаў раёнаў Прыпяцкага Палесся Гомельшчыны і Берасцейшчыны «Палескі кірмаш»
Упершыню!
11.00 — 20.00 — ЭтнаЗааФэст
Упершыню!
11.00 – 20.00 — Рыцарскі бугурт-фэст
Упершыню!
11.00 – 20.00 – Інтэрактыўная пляцоўка «Партызанскі край», прысвечаная Году гістарычнай памяці
11.00 – 20.00 – Дзіцячае свята «Палеская вясёлка»
11.00 – 20.00 – Інтэрактыўная выстава «Хлеб майго Палесся»
13.00 – 17.00 – Работа пляцоўкі «Самы моцны паляшук»
11.00 – 20.00 – Выстава работ пераможцаў абласнога конкурсу-пленэру «Ажыўшая даўніна»
11.00 – 20.00 – Выстава «Паляванне і рыбалоўства»
11.00 – 18.00 – Выстава «Турыстычнае Палессе»
11.00 – 20.00 – Конкурс аматараў рыбалоўства «Палеская рыбалка»
11.00 – 18.00 – Катанне на цеплаходзе па рацэ Прыпяць, пракат лодак
10.00 – 23.00 – Работа гандлёвых радоў
Дзіцячая гульнявая пляцоўка
11.00 – 20.00 – Работа атракцыёнаў, арганізацыя забаў і гульняў для дзяцей «Тэрыторыя весялосці»
ДПУ «Нацыянальны парк “Прыпяцкі”» «Музей прыроды»
11.00 – 19.00 – Правядзенне экскурсій па Музею прыроды
Фото “Жыццё Палесся”