Творчая группа цэнтралізаванай клубнай сістэмы Слаўгарадскага раёна прыняла ўдзел у рэспубліканскім свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”). На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця нашы артысты, у тым ліку і танцавальны калектыў “Бліскавіца”, удзельнічалі ў паказе летняга цыкла святаў і прэзентавалі сваёй візітоўкай Мядовы спас. Гэтаму ж святу быў прысвечаны і тэматычна аформлены слаўгарадскі падворак, які запрашаў пасмакаваць прадукцыю пчалярства і знакамітыя слаўгарадскія сыры, а таксама наталіцца жыватворнай крынічнай вадой. Тут жа свае вырабы і майстар-класы прэзентавалі майстры раённага Дома рамёстваў і рамеснікі раёна.
Ужа стала традыцыйным для слаўгарадскіх майстроў займаць прызавыя месцы на творчых конкурсах падчас “Купалля”, не стала выключэннем і гэта свята. Няўрымслівыя творцы раённага Дома рамёстваў удастоены Дыплома І ступені за ўдзел у абласным конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Дзіцячая цацка: ад мінулага да сучастнага” у намінацыі “Купальская лялька”. Віншуем!