Майстры-сыравары з Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей прапанавалі сваю прадукцыю на любы густ.
Акрамя магчымасці набыць малочную прадукцыю, гасцям прапанаваліся: выставы-продажы мёду, сувенірнай прадукцыі, прамысловых і харчовых тавараў. Працавалі тэматычныя падворкі устаноў культуры, выставы, прымеркаваныя Году гістарычнай памяці, гульнявыя пляцоўкі для дзетак, спартыўныя і турыстычныя.
Напрыканцы фестывалю намеснік старшыні райвыканкама Алена Шаўцова падзякавала ўдзельнікаў за сапраўднае свята па захаванню самабытных беларускіх традыцый і уручыла Дыпломы.
Працаўнікі ўстаноў культуры раёна прэзентавалі гасцям фестывалю “Сырны фэст” традыцыйныя беларускія прысмакі і забаўлялі рознымі гульнямі, жартамі і таленавітымі выступленнямі.
Гандлёвая разнастайнасць на фестывалю “Сырны фэст”. Можна было набыць шмат чаго смачнага, прыгожага, патрэбнага, а таксама атрымаць новыя веды па гісторыі роднага краю.