Інфармацыйна-сацыяльны “цягнік” “Забота” працягвае наведваць аддаленыя і маланаселеныя вёскі Слаўгарадчыны. На бягучым тыдні пунктамі яго маршруту сталі вёскі Гіжэнкаўскага сельсавета: Загліннае і Ляцягі. У складзе інфармацыйнай групы да вяскоўцаў завіталі: намеснік старшыні райвыканкама Алена Шаўцова, інспектар РАНС Сяргей Сіняўскі, загадчыца аўтаклуба РЦК і НТ Галіна Максімава, а таксама ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці ў складзе каляднай группы Бярозаўскага сельскага Дома культуры.

Алена Шаўцова высветліла ў сваёй прамове пытанні абмеркавання прадстаўленага праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пазнаёміла з асноўнымі дапаўненнямі: навацыі стануць падмуркам дальнейшага развіцця нашай дзяржавы. Захаванне і ўдасканаленне сацыяльных гарантый, традыцыйных каштоўнасцяў, гістарычнай праўды дазволяць далей развівацца наша краіне. Акрамя таго Алена Міхайлаўна ўважліва выслухала кожную  заўвагу і праблемныя пытанні, якія гучалі ад жыхароў, і занатавала тыя, што патрабуюць вырашэння. У прафілактычным ключы была прамова выратавальніка. Сяргей Уладзіміравіч папярэдзіў жыхароў аб пажарнай  бяспецы пры ацяпленні жылля печкамі і параіў выкарыстоўваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, а таксама намагацца пазбавіць ад снежнага цяжару дахі дамоў. Узняла настрой і дадала ноткі весялосці канцэртная праграма артыстаў, якая зацягнула вяскоўцаў у віхур калядных забаў і ўзняла ім настой песнямі, конкурсамі і падарункамі.

Поделиться

От Ксенія ЛЕАНІДАВА

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *