Дакрануцца да беларускіх калядных традыцый слаўгарадчане і госці раёне мелі магчымасць падчас святочнага гуляння “Каляда-калядзіца, чырвоная дзяўчына”. Ладзілася яно напярэдадні Раства Хрыстова на гарадской плошчы працаўнікамі культурнай нівы Слаўгарадчыны.

Дзятва і дарослыя з захапленнем сустракалі герояў тэатралізавана-абрадавага паказу: Гаспадара і Гаспадыню, Казу, Мядзведзя і іншых. Гледачы таксама прымалі актыўны ўдзел у калядных гульнях і забавах. Не засталіся ў баку і калядныя групы вясковых устаноў культуры, якія дэманстравалі свае артыстычныя і вакальныя здольнасці ў святкаванні Калядаў.

Між іншым, трэба адзначыць, што ў той вечар на плошчы была арганізавана выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сувенірнай прадукцыі.

Калядныя песні і гульні запалілі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства на пазітыўны настрой, які па задумцы арганізатараў павінен захавацца не толькі ў гэтыя святочныя дні, але і на наступіўшы год.

Поделиться

От Аксана НЯМЦОВА

Тэкст і фота

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *