У мінулую сераду калектыў раёнкі, яе сябры, падпісчыкі адзначалі Дзень друку. І хоць гэта не было юбілейнай  для  нас датай, павіншаваць раённае выданне пажадалі многія. Ад раённай улады і страшыні райвыканкама асабіста калектыву віншавальны адрас перадала Алена Шаўцова, намеснік главы раёна. Яна  выказала надзею, што Слаўгарадчына ніколі не страціць свайго друкаванага прадстаўніка на медыя прасторы краіны. “Інфармацыйнае поле сёння ўяўляе сабой сотні і сотні крыніц, якія нясуць бясконцы паток кантэнту. Але не кожная такая навіна, вестка маюць аб’ектыўнасць, актуальнасць і непрадузятасць. І толькі раённае выданне дорыць сваім падпісчыкам праўдзівую, аб’ектыўную інфармацыю”, – падкрэсліла выступоўца. Разам з віншавальным адрасам Алена Міхайлаўна перадала аўтару гэтых радкоў падарунак.

Шмат гучала добрых слоў у адрас былых работнікаў раёнкі, якіх сёння няма сярод жывых. Іх памяць ушанавалі хвілінай маўчання. Не былі забытыя і тыя, хто з’яўляецца ветэранамі раёнкі. Святлана Пенязь атрымала таксама кветкі і сувенір.

Грамадскія аб’яднанні “Чырвоны Крыж”,  “Беларускі фонд міра”, ветэранскія арганізацыі, райбальніца, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, міліцыя і пажарныя выратавальнікі – усе завіталі ў той дзень, каб падарыць нам сваё цяпло і віншаванні. Асабліва цёплымі сталі словы вучняў першай гарадской школы. А Яўген Аношка і Наталля Купрэева сваім вакалам упрыгожылі урачыстасць і надалі ёй эстэтычнага хараства.

Ад імя калектыва выкажу словы ўдзячнасці за віншаванні, падарункі і добрае стаўленне да выдання. Заставайцеся  з намі і надалей. Будзе цікава, змястоўна і адмыслова. Разам мы здольныя на многае.

Поделиться

От Уладзімір РЫЖАНКОЎ

галоўны рэдактар “ПК”. Фота Кірыла КРАСЁВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *