дзень у нашай школе прайшло пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю з дня нараджэння сусветна вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
Перад гледачамі выступілі вучні школы, якія выконвалі ролі вядучага, вядучай, паэта, мужыка, гісторыка, беларуса, беларусачкі. Свае словы мелі і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Наталля Дзенісенка і Ірына Мятлікава.
Падчас мерапрыемства былі ўзгаданы цікавыя факты і эпізоды з біяграфіі Уладзіміра Караткевіча, паказаны ўрыўкі з кінафільма «Быў. Ёсць. Буду». Вельмі пранікнёна, выразна, эмацыянальна чыталіся вучнямі вершы паэта.
Упэўнены, што гэта мерапрыемства надоўга застанецца ў памяці і вучняў, якія ладзілі яго, і тых, хто на ім прысутнічаў.
Наталля ДЗЕНІСЕНКА,
Ірына МЯТЛІКАВА,
настаўнікі беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Васькавіцкая сярэдняя школа».