Завулак Дзяржынскага, па ўсяму бачна, стане яшчэ адным месцам паломніцтва аматараў міні-футбола. Справа ў тым, што ўчора тут урачыста адкрылася многафункцыянальная спартыўная пляцоўка, на якой можна і трэба весці футбольныя баталіі.
Намеснік старшыні райвыканкама Алена Шаўцова, начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Голік і намеснік дырэктара УКП “Жылкамгас” Дзмітрый Лугаўцоў перарэзалі сімвалічную стужку, чым далі старт актыўнаму жыццю новага спартыўнага аб’екта.
Вучні школ раёна прысутнічалі на мерапрыемстве і з нецярпеннем чакалі, каб праверыць якасць пакрыцця і камфорт гульні на яе тэрыторыі.
Пасля ўручэння адказным асобам удзячных лістоў і сімвалічнага першага гола распачалося першынство сярод школ раёна.
Уладзімір ВАСІЛЬЕЎ.
Фота аўтара.