Напярэдадні Дня Незалежнасці і юбілея вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў тут сабраліся прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь, мясцовыя жыхары.
Да помніка былі ўскладзены кветкі. Старшыня райсавета дэпутатаў Святлана Язерская звярнулася да сабраўшыхся: “Мы выказваем словы ўдзячнасці ўсім, хто стаяў за Вялікай Перамогай. Кожны, хто паклаў свае жыцці на алтар нашай вольнай і незалежнай Беларусі, для нас – герой. І заслугоўвае вечнай памяці”, — адзначыла выступоўца. Помнік загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны ў агр.Ржаўка таксама стаў месцам правядзення мітынга-рэквіема ўчора.
Уладзімір ВАСІЛЬЕЎ.
Фота аўтара.