У майскія дні на свет з’явілася ўсяго 5 немаўлят, з іх – чацвёра гараджан, адзін – вясковец. Дзяўчатак болей, іх – трое. Хлопчыкаў адпаведна двое. Маляты атрымалі наступныя імёны: Лізавета, Уладзіслава, Міхаіл і Захар.

Віншуем бацькоў з нараджэннем дарагіх дачушак і сыночкаў. Будзьце цярплівымі, клапатлівымі, ласкавымі і пяшчотнымі з вашымі крывінкамі. А яны няхай растуць здаровымі і гарэзлівымі вам на радасць.

Цікава, што ў маі дзвюх нованароджаных дзяўчынак бацькі вырашылі назваць Лізаветамі. У рэйтынгу папулярных жаночых імя Лізавета займае 7-8 пазіцыі кожны год. Па статыстыцы прыпадае на 34-38 дзяўчынак з 1000 нованароджаных.

Гэтае імя мае старажытнаяўрэйскія карані. Літаральная трактоўка імя можа гучаць па-рознаму – «абяцанне Бога», «абяцанне майго Бога» ці «мой Бог абяцаў». Жаночае імя Лізавета ўваходзіць у пералік імёнаў іменаслова па святцам і лічыцца ідэальным выбарам імя ў выпадку, калі дзяўчынка нарадзілася ў летні перыяд. Плюс гэта прыгожае і папулярнае імя карыстаецца попытам і ў іншых краінах Еўропы і свету.

Па царкоўным календары імяніны Лізаветы адзначаюць 7 сакавіка, 7 мая, 20 чэрвеня, 5 верасня, 12 верасня, 18 верасня, 21 кастрычніка, 31 кастрычніка, 4 лістапада, 14 лістапада, 20 лістапада, 31 снежня.

Гісторыя імя Лізавета цесна звязана з біблейскімі падзеямі. Згодна Святому Пісанню гэта імя насіла маці Яна Хрысціцеля. Таму яно адносіцца да ліку найбольш распаўсюджаных і шанаваных у хрысціянскім свеце. Асноўныя рысы характару Лізаветы – гэта лёгкі нораў, спагадлівасць, чуласць. Але разам з тым яна можа праяўляць і негатыўныя якасці, выклікаючы непрыязнасць навакольных. Уладальніцы імя галоўную ролю ў сваім жыцці адводзяць сям’і і шлюбу.

Значэнне імя Лізавета можа абяцаць жанчыне, якая мае гэтае імя, шмат добрых якасцяў. У сваёй большасці гэта мэтанакіраваныя, энергічныя, упартыя і працавітыя жанчыны, якія стараюцца ва ўсім кіравацца выключна логікай, здаровым сэнсам і ўласным розумам. Разумныя і свежыя думкі дапамагаюць Лізам годна выйсці з любой негатыўнай сітуацыі. Гэтыя жанчыны з лёгкасцю знаходзяць рашэнні там, дзе іх ніхто не бачыць. Яны здольныя прыстасоўвацца і выжываць там, дзе гэта немагчыма.

Гутарковыя варыянты: Ліза, Лізачка, Лізанька, Лізуня.

Чаргу вясновых вяселляў папоўнілі яшчэ два, якія зарэгістраваны ў аддзеле ЗАГС. Хочацца спадзявацца, што летнія месяцы будуць больш багатымі на вяселлі, бо сярод маладых гэтая пара года карыстаецца папулярнасцю. Шчыра віншуем маладых, якія ўзялі шлюб і стварылі сем’і. Шчасця вам, любові, узаемаразумення, і хай ваш сумесны шлях будзе доўгім і без выбоінаў.

А вось шкала сумнай статыстыкі няўмольна паўзе ўверх. Пакінулі гэты свет 19 слаўгарадчан, з іх – 12 гараджан і 7 вяскоўцаў. Нажаль, у такіх цяжкіх сітуацыях не ў сілах чалавека нешта змяніць ці выправіць. Прыносім спачуванні кожнаму, хто страціў роднага чалавека.

Вынікі пяці мінулых месяцаў наступныя: нарадзілася 55 дзетак (31 гараджанін і 24 вяскоўцы); заключана 22 шлюбы (у ЗАГСе – 18, у сельвыканкамах – 4); пайшлі з жыцця 88 чалавек (57 – гараджане і 31 – вяскоўцы).

Даныя, прадастаўленыя начальнікам аддзела ЗАГС Марынай НІКІЦІНАЙ, апрацавала Святлана БЯЛЯЕВА.

Фота аўтара.

Поделиться