ПРЫВІТАННЕ, КРАСАВІК!
Красавік – не сакавік,
Ён паўнамоцны прадстаўнік
Вясны доўгачаканай.
Сокам поўняцца бярозы,
Зелянеюць вербалозы,
Першыя пралескі зацвілі.
Красавік не бавіць час,
Ён хараства навокал нас
Шчодра прыбаўляе.
На падворку, ля людзей
У падстрэшшы верабей
Гняздо сваё ладзіць.
А на яблынях шпакі
Шпакоўні аглядаюць,
Што ўсё ў парадку ўнутры,
Спевам аб’яўляюць.
А пад вечар, як цямнець пачынае,
Наваколля свой агляд
Вожык пачынае.
На палетках трактары
Не змаўкаюць,
Ніву хлебную вяскоўцы засяваюць.
…Вось такі ён – красавік,
З усіх бакоў прыгожы,
І прыбаўляе шчодра нам
Дзень – падарунак божы.
Фелікс ШКІРМАНКОЎ.