Калі настаяцель храма Раства Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Уладзімір на свята Раства Хрыстова наведваў людзей сталага ўзросту, якія знаходзяцца ў сацыяльных палатах райбальніцы, ён паабяцаў ім, што неўзабаве зноў прыйдзе да іх у госці. І слова сваё стрымаў.
У мінулы панядзелак ён завітаў да пажылых людзей, каб павіншаваць з вялікім рэлігіёзным святам – Хрышчэннем Гасподнім, якое праваслаўныя вернікі адзначылі напярэдадні.
Айцец Уладзімір для кожнага падрыхтаваў торбачку з салодкасцямі, пачаставаў бабуль і дзядуль тортам. Але галоўнае, чаму вельмі ўзрадаваліся пацыенты, была хрышчэнская вада. Для кожнага свяшчэннаслужыцель падрыхтаваў бутэльку са святой вадой, якая, як вядома, валодае асаблівай моцнай гаючай сілай. Айцец Уладзімір справіўся, можа ёсць якія пажаданні ў падапечных, паабяцаў, што ў наступны раз прынясе ім для чытання літаратуру духоўнага кшталту. Апасля ён праспяваў малітву і пакрапіў святой вадой людзей і іх пакоі, падаўшы тым самым ім усёмагутную Божую ласку.

Тэкст і фота
Святланы БЯЛЯЕВАЙ.

Поделиться